Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Як лячылі мядзьведзя

Няма галасоў

Улад Скамарох

ЯК ЛЯЧЫЛІ МЯДЗВЕДЗЯ
( К А З К А )
Ля бярлогі летнім ранкам
Свае лапы паразмяўшы ,
Мёду з’еўшы з абаранкам,
Лазню ў возеры прыняўшы ,
У паход мядзведзь збіраўся
Спелую збіраць маліну …
Толькі на гару падняўся –
Злёг раптоўна пад яліну .
Бо знячэўку моцны боль
Мішкаву спіну скаваў ,
І хоць быў ён тут кароль –
Гэтым разам не стрываў .
На траву зваліўся Міша,
Лес затрос магутным ровам :
“Xто рацэпт які прапіша ,
Альбо дасць параду словам ?!”
Паштальён лясны Сарока
Xутка ўсіх апавясціла …
Першая з сунічным сокам
Жаба ў брычцы прыкаціла ,
Ды сваімі лупачамі
Пільна Мішку аглядала ,
Сок сунічны піць начамі –
Роўна ў поўнач наказала.
Заяц прыскакаў і лоўка
Лапкай ціснуў паясніцу ,
Падышлі Барсук з Вавёркай,
Лось прывёз сюды Лісіцу ,
Воўк прыехаў на мапедзе …
Справы кінуўшы ў балоце ,
Прыляцеў лячыць мядзведзя
Журавель на верталёце .
Адлажыўшы сон звычайны
Тут была сама Сава –
Акадэмік надзвычайны ,
Больш чым лесу галава .
Доктар Дзяцел паважаны
Мішку выслухаў грунтоўна ,
Бо прафесар быў прызнаны ,
Вельмі мудры , паслядоўны ,
Вожык навастрыў іголкі ,
Можа быць у іх патрэба .
-2-

Дзік прынёс свіныя зёлкі ,
Жалудоў і ,нават , хлеба …
Часу ў спрэчках шмат мінула ,
Аж прысталі дактары .
Мішку ж яшчэ больш сагнула –
Не сканаў бы без пары …
Міма пралятала Пчолка –
Справу хутка зразумела ,
Джала – вострая іголка
Ажывіла Мішкі цела .
Xворы хутка стаў на ногі ,
Па маліну пайшоў смела ,
З той пары ён ля бярлогі
Садзіць краскі каб квітнелі .

Ермаковіч Уладзімір Дзмітрыевіч

Іншыя вершы аўтара