Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Пра ката

Няма галасоў

Улад Скамарох

ПРА КАТА
( КАЗАЧКА)
Лае зранку мужа кошка,
Што не прыбірае ложка.
Адказаў ёй кот – ад гора
Пойдзе ў плаванне на мора,
Бо з маленства паласаты
Быццам бы марак заўзяты .
Воем быў заўжды зацятым –
Стане грозным ён піратам ,
Мышак , рыбак , пацукоў –
Задзіраць бы тыгр ваўкоў.
З іх багаты браць палон –
Лікам большы чым мільён .
На сняданак і абед –
Рыбны фарш , гара катлет .
На вячэру кожны раз –
Горка вэнджаных каўбас .
Як набудзе вопыт сталы –
Кошцы ён прышле каралы ,
Каб на шыйцы зоркі-бусы
Адцянялі мілай вусы ,
Каб пярсцёнкі і падвескі
Мужавай былі нарэзкі .
Час даруе шанц абраным –
Xутка стане капітанам …
У руках ката штурвал –
Xай дзевяты з лішкам вал –
Ён не зробіць перашкоды
Новыя знайсці прыгоды.
Xуткасць вузлоў тысяч сорак –
Адпачынак , дзесць, ля зорак …
Так, ад Марса І Венеры
Абарона – ліст фанеры .
У сузор’і “Нью Амега “ –
Разжывецца гурбай снега .
Трэба ж даказаць вучоным –
Нарадзіўся некручоным …
Добра марыцца ды сніцца –
Надта ж кот вады баіцца .

Ермаковіч Уладзімір Дзмітрыевіч

Іншыя вершы аўтара