Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

ВЯСКОВЫЯ ГУЛЬНI

Няма галасоў

Альбо парсюк Мiкiтка - вельмi шпаркi конь

Снег кладзе амаль нядзельку,
Шчыра хаты белым прымяло.
Браты на печы цiхeнька сядзелi,
Глядзелi сумна ў халоднае акно.

Альжбетка, тут як тут - у госцi:
„У хаце не стамiлiся сядзець?
Ёсць справы. Гаварылi ў ведамосцях,
Па горадзе гуляў страшны мядзведзь.

Збег ранiцой ён, вельмі брыдкi,
Iз заапарка i быў трохi хворы....
Магчыма, гэта ўсё такi памылка,
Чаго ў народзе, часам, не гавораць.

А ў Чэхii былi студэнтаў гульнi
I скачкi на канях, цудоўны прыз.
Чаго сядзець на гэтай печы дурням,
Злязайце, як каты, шпарчэй унiз.“

Прыйшлi да хлеву, дзе ў рудой саломе,
Ляжаў, так смачна рохкаўшы, парсюк.
„Чаму не конь? Ну, меньшы, чым карова,
Прамчымся птушкай на спiнe ўдвух?“

Не разышлася справа хутка з словам,
Мiкiтку хлебам белым падманiў,
Ускочылi браты на спiну, селi роўна,
Альжбеткiн след за плотам зноў прастыў.

Свiнячыя рэкорды дзед забачыў,
Павольна так зняў лейцы ля дзвярэй,
I хлопцам думкi ўзяў i перайначыў:
„Парсюк - не конь, злязай з яго хутчэй!“

Да першых кветак вёска рагатала-
Вось гэта чэмпiён - парсюк Мiкiтка!
Там у „канi“, у гэтым – цэлы цантнер сала,
Але ж як пёр па снезе з вiзгам спрытна.

„А што, Альжбета болей не заходзiць?“
Равуць браты, крануўшы плачам сэрца.
„Вунь, лiсяня, па нашым агародзе,
Прайшло, мiльгаючы маленькiм шкельцам.“

22.10.2012, Сяргей Брандт