Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Цягнічок

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)

Цягнічок-цягнічок,
Сінія вагоны.
Чух-чух-чух,
Чок-чок,чок, —
Праз імшар зялёны.

Цягнічок-цягнічок,
Гаманкія рэйкі.
Чух-чух-чух,
Чок-чок,чок, —
Едуць канарэйкі.

Цягнічок-цягнічок,
Грукаціць рухава.
Чух-чух-чух,
Чок-чок,чок, —
Станцыя Забава.

Цягнічок-цягнічок,
Дым па-над трубою.
Чух-чух-чух,
Чок-чок,чок, —
Весела з табою.

Іншыя вершы аўтара