Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Што за дзіва-кураняткі?

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Што за дзіва-кураняткі?
Іх насы —
Нібы лапаткі.
Лапкі —
Быццам два лісточкі,
Як гарошынкі —
Іх вочкі.

Як прыбеглі
Да вады,
Дык адразу усе —
Туды!

I ныраюць,
I плывуць,
Толькі чутна:
«Вуць-вуць-вуць!..»

А на беразе —
Спалох:
Іх матуля —
Квох ды квох!
Бегае сюды-туды:
— Лезьце, неслухі,
З вады!

Што ж за дзіва-кураняткі
Не паслухаліся маткі?

Іншыя вершы аўтара