Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Што за дзіва-кураняткі?

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Што за дзіва-кураняткі?
Іх насы —
Нібы лапаткі.
Лапкі —
Быццам два лісточкі,
Як гарошынкі —
Іх вочкі.

Як прыбеглі
Да вады,
Дык адразу усе —
Туды!

I ныраюць,
I плывуць,
Толькі чутна:
«Вуць-вуць-вуць!..»

А на беразе —
Спалох:
Іх матуля —
Квох ды квох!
Бегае сюды-туды:
— Лезьце, неслухі,
З вады!

Што ж за дзіва-кураняткі
Не паслухаліся маткі?

Падзяка

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Кот падзяку зарабіў —
Бабцы сподка не разбіў.

Як гарод палола бабка, —
У гладыш не сунуў лапку.

Рыбу,
Што злавіў унук,
Не звалок,
Не ўкраў
З-пад рук.

Што з катом?
Хто бачыў дзе,
Каб змяніўся кот
За дзень?

Кот падзяку зарабіў —
Дома
З раніцы не быў.

Новы год

Няма галасоў

Пасінеў на рэках лёд,
Неба ў ясных зорках.
Зноў прыйшоў к нам Новы год
З песнямі і ёлкай.
Водзіць з намі карагод
Сам мароз-дзядуля.
Многа казак у яго
I вясёлых гульняў.