Рыбачок
З вядром і добрай вудачкай,
Трымаючы сачок,
На досвiтку па вулачкам
Пакрочыў Рыбачок.
Усё раты разінулі -
Няма ж яму пяці!
Патоне ў хвалях сініх ён!
А ён рашыў ісці!
Маленькі, но дасьведчаны,
Ён розумам вялік:
Шмат рыб лавіць намечана,
Усіх на пералік!
Ён знае месца клёвае
Ў траве ля беражка
І на кручочак здорава
Саджае чарвячка.
Цячэнне не хвалюецца,
Няма і вецярка,
І толькі ледзь пампуецца
Ў раце цень паплаўка.
І раптам момант радасці –
Нырае паплавок!
А Рыбачок ад важнасці
Напружыўся, як мог!
«Хапай! Трымай! Вылаўлівай!
Цяні яе з ракі!» –
Падказваюць спагадліва
Суседзі-рыбачкі.
Ура! Ура! Трапечацца
Ў руках срабрысты ўлоў!
А Рыбачок аж свеціцца
Ад радасці без слоў!
***
Ах, дзе ж ты, мая вудачка?
Так хочацца сардзін!
Устану заўтра раніцай -
…. І ў рыбны магазін!