Падушка і сон
Раскажу табе на вушка
Мары я свае, падушка.
Ты затым сном каляровым
Мне адкажаш, быццам словам.
Правядзеш праз зорны шлях,
Пранясеш праз начны жах.
Птушкай палячу з табою
Над ракой i над зямлёю.
Вось такiя сны ў дзетак -
Промнi света, водар кветак.
Сон дзiцячы, праз падушку,
Пяе казкi дзеткам у вушка
Сяргей Брандт, 22.02.2013