Маляваны дыванок
Пэўна з Афрыкі ўцёк
Леў на дзедаў дыванок.
А лебедзі-гусі нашы
З Беларусі.
А кветкі-вяргіні
Ад бабкі Аўгінні.
Па сакрэту вам скажу:
Я на іх на сон гляджу.
Каб сасніць дзівосны край,
Які дзед заве: «Мой рай».
Пэўна з Афрыкі ўцёк
Леў на дзедаў дыванок.
А лебедзі-гусі нашы
З Беларусі.
А кветкі-вяргіні
Ад бабкі Аўгінні.
Па сакрэту вам скажу:
Я на іх на сон гляджу.
Каб сасніць дзівосны край,
Які дзед заве: «Мой рай».