Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Лужа

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 3.9 (11 галасы)

Марыйка і Ніна пайшлі ў школу. Толькі што паднялося сонца. На зялёнай траве блішчалі кроплі расы. У зарасніку каля рэчкі спяваў салавейка.
На дарозе каля старой вярбы стаяла лужа. Дождж ішоў пазаўчора, а вада яшчэ не высахла.
Дзяўчаткі асцярожна абмінулі лужу. Марыйка спынілася і доўга глядзела ў ваду. Ніна таксама стала і чакала Марыйку. Ніна сказала: «Якая брудная лужа... Два дні стаіць вада, а ўжо і жабяняты плаваюць... »
Марыйка сказала: «Паглядзі, які там бязмежны свет, у гэтай лужы. Блакітнае неба, і сонца ззяе, і хмарка белая плыве... А вунь сады цвітуць, і хаты белыя над рэчкаю...»