Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Чаму Волечка не сарвала кветку

Няма галасоў

Раніцай першакласніца Волечка ішла ў школу. Каля дарогі яна ўбачыла кветку рамонка.
Ой, якая прыгожая! Волечка працягнула руку, каб сарваць кветку і занесці ў школу. Але раптам яна ўбачыла на пялёстачку кропельку расы. А ў кропельцы — сонца. I блакітнае неба, і зялёная ніва, і высокая таполя — усё ў кропельцы!
Заглядзелася Волечка на чароўную расінку і не сарвала кветку.

Хлопчык, які не можа хадзіць

Няма галасоў

Вясною адзін калгаснік прадаў хату і выехаў у горад. Хату купіла жанчына, што прыехала з далёкай Поўначы.
Аднаго разу каля хаты, дзе пасялілася жанчына, ішоў са школы Паўлік. Ён убачыў у садзе хлопчыка. Хлопчык сядзеў у калясцы. Ногі яго былі накрытыя вялікаю цёплаю хусткаю.
Паўлік здагадаўся: гэта сынок жанчыны, што прыехала з Поўначы.

Лужа

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 3.9 (11 галасы)

Марыйка і Ніна пайшлі ў школу. Толькі што паднялося сонца. На зялёнай траве блішчалі кроплі расы. У зарасніку каля рэчкі спяваў салавейка.
На дарозе каля старой вярбы стаяла лужа. Дождж ішоў пазаўчора, а вада яшчэ не высахла.

Дождж і гром

Няма галасоў

На цёплай хмарцы спаў Дожджык. Спіць сабе Дожджык. Падкраўся да яго Гром. Падкраўся да Дожджыка ды як гыркне, як раўне!
Спалохаўся Дожджык, прачнуўся, заплакаў. Паліліся слёзы на зямлю.
А людзі кажуць: дождж ідзе.
Умываюцца поле і луг. Умываюцца пшаніца і трава. Выплакаўся Дожджык — перастаў дождж.