Куркі
— Куркі!
Куркі!
— Ко-ка?
Ко-ка?
— Не хадзіце
Ў лес далека.
Бо жыве
У лесе ліс.
Шмат ён курачак загрыз.
А загінуць куркі ўсе,
Хто яечкі
Нам знясе?
Кажуць куркі:
— Ко-ка!
— Ко-ка!
Не адыдземся
далёка,
Калі ўранку
На падворку
Круп насыплеце
Нам горку.