Гісторыі пра Альжбетку і братоў. Гісторыя пятая. Прапалi дзецi (ля шлюза)
Спякота, усё хаваецца ў цень.
А гарызонт, як шкло дрыжыць.
„Вось бы на мора паглядзець“-
Альжбетка знова не маўчыць.
„Hа мора? А пайшлi на шлюз!
За вёскай там, каля ляска...“
I кiнуўшы палiўку белых руж,
Пайшлi ўсе, прагнаўшы гусака.
Ля шлюза ззяе зелянню вада,
Далей, дзе мель - куга i цiна.
Скінушы вопратку, i там, дзе мелката,
Ныралi, плавалi i не адну гадзiну.
Ссiнелі дзеткi, як курыныя пупы,
Згубiлi дзесьцi Альжбецiну адзежу.
Старэйшы аглядзеў кампанii рады,
Сказаў: „ Iсцi без вопраткi - няможна!“
Кашульку ён Альжбетцы аддзялiў,
Яна ёй, як спаднiца- вышыванка.
Цудоўна так над iмi вечар цёплы плыў,
А тут малы:“ Дамоў хачу i калыханку!“
Як цыганы да вёскi падалiсь
Дзе iх ужо супольна ўсе шукaлi.
I сонейка скацiлася лагоднае ўнiз,
Малыя ж каля крыжа ў роспачы стаялi.
„Ну, што пайшлi?“ „Во будзе сёння вам!“
„Альжбетку першую ўсе ж праводзiм.“
„А можа ўцячом, цянькамі, па садам?“
Храмы Вiнцук малых усiх знаходзiць:
„Табе Альжбета - хуценька дамоў!
Браты - за мной, вам будзе сёння порка!“
Малы ўголас, як бычок дурны зароў,
Старэйшы брат за iм i надта вельмi горка.
Вось будзе мора гэтым маракам!
На тыдзень для Альжбеты забарона
Выходзiць з хаты. Hу, а яе сябрам
Дадуць лазiны ля старого клёна.
15.10.2012, Сяргей Брандт