Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Гісторыі пра Альжбетку і братоў

Няма галасоў

ГІСТОРЫЯ ПЕРШАЯ
НЕЖАРТАЎЛIВАЯ ГIСТОРЫЯ ПРА ДЗЯЎЧЫНКУ АЛЬЖБЕТКУ І БРАТОЎ
АБО НЯМА СЯДЗIБЫ БЕЗ ПЛАТА

Абсадзiлi браты плот
Амаль пад самыНовы Год.
На iм сядзелi i гудзелi,
I скакалi, песнi пелi.

Запрасiлi i суседку
Шасцiгадовую Альжбетку.
Падыйшоў сябрук Iгнась:
„Справы як? Да нас залазь!“

Санкі кiнуўшы ў снег,
Спрытна так залез Алег.
Плот скрыпеў i прагiбаўся
Цэлы гурт на ім гукаўся.

Потым раптам занямог,
Трэснуў i як вораг - злёг.
Шустрай стайкай снегiроў
Знiклi дзці. Будзь здароў!

Вось табе i Новы Год!
Што рабiць - злёг стары плот?
Iдуць цiха i без жартаў,
Будзе лупка, братам варта.

Можа Бог у Новы Год
Падаруе новы плот?
Але бацька (не да смеху)
Дзяжкай выдаў ...на арэхi.

„Заўтра ранiцай з сябрамi
Цвiкi купiце ў краме!
Як звалiлi, так будуйце
Новы i не лямантуйце!

Што зрабiлi, свалата!
Няма сядзiбы без плата!“
З той пары такiя гулi
Не па сэрцу братам. Чулi?

*жалезныя пруты, на якіх вясковыя дзеці коўзаліся па лёдзе

12.10.2012, Сяргей Брандт