Галy'бкі і хлопчык
Высока ў небе галy'бкi ляцяць,
Так добра iм зверху ўсё аглядаць.
Вунь човен ля рэчкi i пеняцца хвалi,
Вунь хмаркi-бялёсы туман над стагамi.
I цягне iх ветрам гарачым праз вёску,
Сцяжынкi вузкiя ўзорам няброскiм.
Вунь там, каля саду, гуляе хлапчук,
А там, каля жыта, блакiтны раўчук.
I клiча ix хлопчык:“Пачакайце мяне!
Магу з вамi лётаць, ды толькi ў сне.
I бачу я ўсё, калi ў небе я з вамi,
Як ветрык лагодны ўначы над палямi.“
Сяргей Брандт, 22.02.2013