Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

ДОЎГАЕ ПАДАРОЖЖА

Няма галасоў

Свежай ранiцой не спiцца,
Смоўж паўзе расы напiцца.
Туман лье на траву белым,
Пахне вельмi дзiчкай спелай.
Павучок крычыць з галiнкi:
„Смоўж, мо маеш ты хвiлiнку?
Выпiць кавы, з'есцi сушку,
Хочаш на сняданак мушку?“
„Дзякуй,сябра! Hе, не трэба,
Нi салодкага, нi хлеба.
Мне б пабачыць край сцяжынкi,
Вось бягу...без перапынку.
Можа пашанцуе ў гэтым,
Знайду край у канцы лета.“

21.02.2013, Сяргей Брандт