Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Чытанка для малечы "Па вершыку — штовечар." Наша нянька

Няма галасоў

Ну, пашчасціла! У Анькі —
найцудоўнейшая нянька:
не прастая — залатая —
як матуля, даглядае.

Да ўсялякага раўнуе
дый уважліва пільнуе,
каб у дрэннае не ўлезла
і ўсю хату не разнесла.

Каб не збегла, і не ўпала,
і мабільны не купала,
і кудысьці не зляцела,
ды не змерзла, не ўспацела.

Ну і нянька! Дні і ночы
за Анютай пільна сочыць —
і не просіць адпачынку
ад нагляду на дзяўчынкай!

І прыспіць, і пагуляе,
і па снезе пакуляе,
і пагрэе Ане спінку,
і накорміць мандарынкай.

І заўсёды абароніць
ад ката і ад вароны,
ад хлапечы-хулігана,
і ад таты, і ад мамы.

І, усякі ўласны дотык
напаўняючы пяшчотай,
прыабдыме, суне кніжку:
"Пачытай-ка" мне, малышка!"

Вы спытаеце, хто гэта
клапатлівая кабета?
Адкажу вам "замалёўкай":
гэта — Аніна сяброўка:

прыгажуня, разумніца,
на забаўкі масцярыца,
поглядае з дабрынёю...
Зацікавіліся ёю?

Хто такая: не матуля,
не сястрычка, не бабуля?

Ёсць адгадка? Аніякай?

Гэта — Буся — "нася бака"!

02.01.2015