Чытанка для малечы "Па вершыку — штовечар." Наша нянька
Ну, пашчасціла! У Анькі —
найцудоўнейшая нянька:
не прастая — залатая —
як матуля, даглядае.
Да ўсялякага раўнуе
дый уважліва пільнуе,
каб у дрэннае не ўлезла
і ўсю хату не разнесла.
Чытанка для малечы. Па вершыку — штовечар. Смех.
У сястры маёй — Наташкі—
завяліся ў галаве...
не, не думкі— пасмяяшкі,
не адна, а цэлых дзве.
Учапіліся ў дзяўчынку
як две злосныя блыхі
і казычуць без прыпынку—
"ха-ха-ха і "хі-хі-хі"...