Чаму гром злуецца
А лугам, кругам
Ішла вясёлка,
Букет збірала –
Да зёлкі зёлка.
Ішла памалу,
Знайшла тасёмку,
З промняў звязала
Вязёнку-ясёнку.
Яшчэ па рэчцы
Плыла вясёлка,
На дно ўпусціла
Адно вясёлка.
Цяпер вяслуе
Другім вяслом.
І на малую
Злуецца гром.