Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Заяц

Няма галасоў

Кожны, мабыць, ведае: у гульні не абысціся без лічылкі. А складзена лічылак шмат. Кароценькіх і доўгіх, смяшлівых і нязвыклых. Я таксама ведаю некалькі лічылак. Асабліва мне падабаецца вось гэтая:

— Заяц, заяц.
Дзе ты быў?
А я ў лесе
Рабіў,
Там лыкі драў.
— А куды іх клаў?
— Пад старую калоду.
Выйдзі вон в карагоду!

Вожык

Няма галасоў

Вось дык дзіўны шавец! На спіне сто іголак, а шыць не ўмее. Кожны назаве яго імя — гэта вожык. I мае ён не сто іголак, а ў сто разоў больш. Так, прынамсі, падлічылі вучоныя.

Бусел

Няма галасоў

Напэўна, вясёлы жартаўнік прыдумаў гэты жарт. Ён кароценькі. Ты яго, дружа, адразу запомніш.

Ходзіць бусел па балоце,
Работы не мае.
Траву смыча,
Дзюбай тыча
Ды ўсё пазяхае.