Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

АЛЬЖБЕТКА СЁННЯ ГАСПАДАРЫЦЬ

Няма галасоў

Альжбетка сёння гаспадарыць,
Бацькi ў горадзе зрання.
То там мяце, то штосьцi варыць,
То кормiць з лыжкi кацяня.

Схаваўшы кошыкi пад лаву,
Гадзiнку можа даглядала кветкi.
Потым пiла з ячменя каву,
Збiрала недаспеўшыя ранеткi.

Прысела моўчкi, як дарослы,
Адзванiў поўдзень на часах.
Заблытала малюнак у кроснах,
Бацькi прыедуць - будзе немы жах.

Не ўсядзець, калi ёсць справы,
Убачыла маленькiх гусянят.
Памыла, каля студнi, на выставу
У доўгi ланцужок яны ляжаць.

Не варушацца i аслупянела
Быць можа i павiнен парашок?
Усё схавала, хлеба трохi з’ела,
Разбiла з ружаю кiтайскаю гаршчок.

Сядзiць, бацькоў сваiх чакае,
Цукерак, пэўна, смачных прывязуць.
А можа прапалоць яшчэ рассаду з краю?
Там потым зайцы смецце падбяруць.

Стамiлася за доўгi дзень малеча,
Усё дагледзела, дай божа ёй мiлосцi.
У гэты цёплы i лагодны летнi вечар
Альжбетка да братоў пайшла ў госцi.

14.10.2012, Сяргей Брандт