Загадкі - Частка 8
* * *
Ляцяць птушкі без крыл, садзяцца без ног.
(Снег)
* * *
Прыходзіць раз у год — якраз пад Новы год.
(Дзед Мароз)
* * *
Корміць, корміць, а сама есці не просіць.
(Зямля)
* * *
Вечарам нараджаецца, а раніцай памірае.
(Раса)