Загадкі - Частка 6
* * *
На дварэ — гарою, а ў хаце — вадою.
(Снег)
* * *
Прыйшла чорная маці, усіх паклала спаці.
(Ноч)
* * *
Белы, як снег, салодкі, як мёд.
(Цукар)
* * *
Расце без кораня, цвіце без цвету,
а служыць усяму свету.
(Соль)
* * *
Маленькі шарык пад лаўкай шарыць.
(Мыш)