Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Загадкі - Частка 4

Няма галасоў

* * *
Што гэта за малаточак —
Стукае, не прабівае,
Не ў жалезны б’е цвічок?
Кожны з вас трымае.

(Сэрца ў грудзях)

* * *
Кожны мае з вас, рабяты,
Верных сябраў па дзесятку,
Яны кормяць, апранаюць,
Працаваць дапамагаюць.

(Пальцы)

* * *
Са страхі морква вісіць, да зямлі не дастане,
Паху не мае, зімой вырастае.

(Ледзяшы)

* * *
Пад хвоямі,
Пад смолкамі,
Па лясных дарожках
Бяжыць
Клубок з іголкамі
На кароткіх ножках.

(Вожык)

* * *
Не пытайся ў мамы —
Сам гавары:
Хто бегае над намі
Нагамі
Дагары?

(Муха)