Загадкі - Частка 3
* * *
Белы, а не цукар, без ног, а ідзе.
(Снег)
* * *
З вады нарадзіўся і ў ваду ператварыўся.
(Снег)
* * *
Ён ніколі рук не меў,
Маляваць жа век умеў.
(Мароз)
* * *
Хвосцік мае, але і той штораз губляе.
(Іголка)
* * *
Кішэні не мае,
А сонца хавае.
Страху не мае,
А ад ветру ўцякае.
Вачэй не мае,
А слёзы пралівае.
(Хмара)