Загадкі - Частка 2
* * *
Не звер, а махнаты, не конь, а з вушамі.
(Шапка-вушанка)
* * *
Дзядуля без сякеры мост пабудаваў.
(Мароз)
* * *
Я вада і па вадзе плаваю.
(Лёд)
* * *
Маю рогі, маю ногі,
Я багаты і убогі —
Ля мяне ўсе сядаюць,
Дык скажы, як называюць?
(Стол)
* * *
Хто прыйшоў пад Новы Год
У дзіцячы карагод,
Торбу з цацкамі прынёс?
Ён завецца — ...
(Дзед Мароз)