Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Ягорачка

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (7 галасы)

Горкай, горкай, горачкай
Ішоў малы Ягорачка.
Ваўкоў не баяўся,
Страхаў не пужаўся.
Выразаў Ягорачка
Дудачку-свісцёлачку,
I свістаў ён птушачкай,
Птушачкай-пяюшачкай.
Горкай, горкай, горачкай
Ішоў малы Ягорачка.