Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Радзіннае

Няма галасоў

Прывезлі сёння ў госці да мяне
Майго нашчадка - праўнука-гарэзу.
Частуемся з ім салам на ражне
Пад дыспут па касмічнаму прагрэсу.
Хоць сельскі быт яму не ўпершыню,
Усеўшыся на дзедава калена,
Дзівуецца , як полымя агню
Аблізвае альховае палена.
Мы ісціну сялянскай даўніны
Зноў спасцігаем са сваім унукам:
Няма смачней за мякіш аржаны,
Калі пад скваркай ды з гарачым тукам.
З такіх сустрэч абодвум нам карысць.
Хай за акном мяце калючым снегам,
Мне ў радасць нешта з ім абгаварыць
Ці й памаўчаць з разумным чалавекам,
У спрэчках аргумент такі-сякі
Абмеркаваць "на роўных", як мужчыны,
Адчуць, што мы не проста мужыкі,
Мы - годныя сыны сваёй Айчыны.