Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Пстрык

Няма галасоў

Глянь: тырчыць у сценцы пстрычка,
Гага — пстрычка-электрычка.
Пстрычкай пстрык зрабі рукой,
I святло залье пакой.
Проста, дзеці:
Пстрык — і свеціць!
Пстрыкнеш потым яшчэ раз —
Цемра ўраз
Агорне нас.
А як пстрыкнеш трэці раз —
Свеціць зноў агонь, што згас.
Сілы ў пстрычкі шмат няўёмнай,
Хоць малая ледзь відна:
Цёмна-светла,
Светла-цёмна!
Што за гэткая яна?
Можа, ў ёй святляк схаваны?
Не, адкуль там светлячок?
Праваднік у ёй мядзяны,
Дрот такі, а ў дроце ток,
Робіш пстрык — уключан ток,
Электрычны мклівы ток!
Ток і свеціць?
Ён, браток!

Іншыя вершы аўтара