Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Неахайнік Сет

Няма галасоў

Ступаючы важна
Па цёплай зямлі,
Аднойчы вясною
Разам пайшлі
Гусак, ды індычка,
Ды рыжая кошка,
Ды качка —
Вядомая каратканожка.
Зарохкала гучна
Свіння каля плота,
Пачухала бок
Аб штыкетнік з ахвотай.
— Сябры, вы ў якія
Сабраліся далі? —
Спытала свіння.
I свінні адказалі
Гусак, ды індычка,
Ды рыжая кошка,
Ды качка —
Вядомая каратканожка:
— Дойдзем да саду,
А потым і збочым,
Сета-мурзілу
Наведаць мы хочам.
— Вазьміце мяне
У дарогу в сабой.
— Хадзем, калі хочаш, —
Адказвалі ёй
Гусак, ды індычка,
Ды рыжая кошка,
Ды качка —
Вядомая каратканожка.
Мінулі масток
I бачаць —
Мурзаты
Сет крочыць насустрач:
Кашуля памята,
Брудам
Па самыя вушы аброс.
Запэцканы ногі,
I рукі, і нос.
— Схіліся хутчэй, —
Замяукала кошка, —
Дай лапай цябе
Абмыю хоць трошкі!
I строга малому
Індычка сказала:
— Даўно ўжо вада
Тваіх рук не кранала.
— Спяшайся да рэчкі,
Памыйся хоць трошкі, —
Параіла качка —
Каратканожка.
Засыкаў гусак на малога:
— Ану!
Бяжы ды памыйся,
А то ушчыкну!
Зарохкала гучна
Наводдаль свіння:
— Не мыйся,
Будзь гэткі, як я!