Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Нашы сябры

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 4.1 (15 галасы)

Снегіры, сінічкі!
Сыплю вам пшанічкі,
Крупак, крошак хлеба,
Вам жа мала трэба!
Ешце, любыя сябры!
Не ляціце у бары,
А жывіце у двары
Да вясновае пары.
Вось для вас кармушкі,
Птушкі-шчабятушкі,
Нашы весялушкі!