Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

На чужое паквапішся - сваё страціш

Няма галасоў

Пайшоў неяк адзін бедны дрывасек у лес на беразе ракі ды — тук-тук! — сякерай пастуквае, дрэвы сячэ. Раптам сякера як саскочыць з тапарышча і боўць проста ў ваду — у самую глыбіню трапіла. Завохкаў бядняк:
— Ох-ох-ох, прапала мая сякера! Што цяпер рабіць?
У тэты час — кульгець-кульгець — пры кульгаў аднекуль стары дзед і пытае:
— Чаго ты вохкаеш? Якая бяда з табой здарылася?
— Ды вось сякерка мая ўпала ў раку, а другую купіць мне няма за што — надта ж я бедны.
— Добра, не вохкай, я табе сякерку тваю дастану.
Скінуў дзядок світку і боўць у ваду. Праз хвіліну — зірк — вынырнуў з вады з залатой сякеркай і кажа:
— На, бяры сваю сякерку!
— Ой, не, бацька, не мая гэта сякерка, — адмахнуўся бядняк.
Нырнуў зноў стары ў ваду. Праз хвіліну — зірк — вынырнуў з сярэбранай сякерай.
— Не мая, не мая! — закрычаў бядняк.
Трэці раз нырнуў стары і выцягнуў железную сякеру.
— Вось гэта мая! — узрадаваўся бядняк. — Дзякуй табе.
Узяў ён сякеру і пайшоў быў ужо дадому.
— Гэй, гэй! — вярнуў яго дзядок. — За тое, што ты такі сумленны, бяры і гэтыя дзве сякеры — залатую і сярэбраную.
Прыйшоў бядняк дадому і пра ўсё расказаў суседзям. Даведаўся пра гэты вьгаадак адзін ягоны багаты сусед, і прагнасць яго разабрала. Насадзіў ён абы-як сваю сякеру на тапарышча і пабег у лес.
Прыйшоў на берег ракі і давай стукаць па дрэвах. Сякера адразу ж з тапарышча спаўзла і боўць у ваду!
— Ой-ой-ой! — пачаў енчыць багацей.
А тут на ягоны крык — кульгець-кульгець — дзядок прыкульгаў.
— Што за бяда ў цябе? — пытае.
— Ды вось зляцела сякера мая ды, як на ліха, у самую глыбіню трапіла. Хто ж цяпер мне яе вылавіць? — скардзіцца багацей.
— А я! — сказаў стары і нырнуў у ваду.
Праз хвіліну выплывае ён з жалезнай сякерай.
— Вось табе сякера твая! Не вохкай!
— Ды не мая гэта, не мая сякера! — крычыць скнара.
Нырнуў зноў дзядок у ваду і праз хвіліну выплыў з сярэбранай сякерай.
— Ці не гэта твая? — пытае.
— Не, не мая, не мая! Мая лепшая была!
Трэці раз нырнуў старыў ваду і праз хвіліну вынырнуў з залатой сякерай у руках.
— Вось гэта мая! — крычыць багацей і рукі да яе працягвае.
Але залатая сякера толькі — свісь! — прасвістала, праляцела міма яго вушэй. I плюхнула ў ваду, а стары за ёю — боўць — і ўжо больш не паказваўся. А прагны багацей то туды, то сюды бегае, шнырыць-шукае на березе. То прысядзе, то падхопіцца — усё чакае не дачакаецца, ці не пакажацца зноў стары, ці не прынясе дыяментавую сякеру. Пэўна, ён яшчэ і сёння на беразе сядзіць і дыяментавую сякеру чакае.