Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Люлі-люлі-люлі

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Люлі-люлі-люлі,
Прыляцелі куры,
Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Сталі сакатаці —
Што курачкам даці?
Ці ячменю жменьку?
Ці гарошку трошку?
Ці жыта карыта?
Ці бобу каробу?
Трэба даць ім грэчкі,
Каб неслі яечкі.