"Калыханка для дзяцей"
"Калыханка для дзяцей"
Спаць пара заплюшчы вочкі
Пажадаем добрай ночкі
Села сонейка даўно
Глянуў месяц у акно
Баю-бай,баю-бай спі дзіцятка засынай
Баю-бай,баю-бай спі дзіцятка засынай
Ціха стала ў двары
Спяць у лесе ўсе звяры
Спіць авечка і кароўка
Спіць сабачка і ваверка
Баю-бай,баю-бай спі дзіцятка засынай
Баю-бай,баю бай спі дзіцятка засынай
Спіць лісічка пад кустом
Накрываецца хвастом
Ноччу пчолка не лятае
Мед у вулей не збірае
Баю-бай,баю-бай спі дзіцятка засынай
Няхай моцна табе спіцца
Каляровы сон прысніцца
Заўтра сонейка прачнецца
Заўтра новы дзень пачнецца
Баю-бай,баю-бай спі дзіцятка засынай
Баю-бай,баю-бай вачаняты закрывай
