Час чмяля.
Час чмяля.
Хвалі першага цяпла
Прынесьлі кіпень абрыкосам,
Над імі крылы чмель ўзьняў,
Спрасонку чмыхнуў у поўны голас,
Пасьля снобачаньняў зімовых
Карціць яму гудзець, лятаць,
Хаця каляны крылы, кволы,
Ножкі нядужыя трымцяць.
Аб тым у вульлях шэпчуць пчолы,
У тынку сьценаў восы сьняць,
А ён, з усіх, адзін вясёлы,
Ляціць сустрэць вясновы час.
-17.04.17.