Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Піла

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 4.2 (5 галасы)

Наша вострая шла —
Не піла,
А пчала.
Не піла,
Не ела,
Ні разу не прысела,
А ўсё пела
I гула —
Вясёлая піла.
Папілавала дровы —
Будзьце здаровы!

Жаўна

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 4.4 (5 галасы)

Чорны дзяцел здаўна
Называецца — жаўна.
У чорнага волата —
Магутнае долата.
Дзеўбане ў сасновы сук —
Па ўсім лесе пойдзе грук.
Ён не думае пра спевы —
Чорны дзяцел лечыць дрэвы.

Бусел

Няма галасоў

Даўганогі землямер
Схапіў жабу за каўнер,
Па траве павалачыў,
У канаве намачыў,
Вострым носам дзеўбануў,
Уздыхнуў і — праглынуў.