Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Мяу!

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)

Для чаго каты патрэбны?..
Не спрачайцеся дарэмна,
Во явы — усім вядома —
Гэта страх мышыны дома.
А ці ёсць каты-салісты,
Папулярныя артысты?
Не спяшайцеся адразу
Даць адмоўнага адказу.

Шадар Падар — шэры кот,
Тоўсты, нібы бегемот.
Носіць вусы — да вушэй,
Ды не ловіць ён мышэй.
Мае дзіўнае імя
I спявае «мяў» і «мяў».
Шэры кот...

Шадар Падар! — Гэта словы
Невядомае нам мовы

Намалюй мне вецер

Няма галасоў

Просіць Олю
Пеця:
— Намалюй мне
Вецер.
— Даў задачу
Немалую.
Як я вецер
Намалюю?..
Не здаецца
Петрык:
— Ну тады
Хоць ветрык,
Што над дрэвамі
Лятае,
З намі ў хованкі
Гуляе...
I малюе Оля
Дрэва
Сярод поля.
Гнецца долу
Вецце...
— Там
Схаваўся вецер!

Калі спрачаюцца маланкі

Няма галасоў

I што на свеце
Можа здарыцца? —
Маланкі сёння
Гэтак сварацца...

Не падзялілі,
Што ім трэба —
Дажджом асмужанае
Неба.

Крамсалі,
Дзелячы на скібы,
Ды выйшла сонца
З-за сялібы.

I маладзеюць
Твары,
Зёлкі...
I свет вясёлы
Ад вясёлкі.