Я вясну малюю
Я вясну малюю,
Фарбаў не шкадую.
Колерам зялёным —
Дрэвы і палеткі,
Колерам чырвоным —
Сонейка і кветкі.
Колерам блакітным —
Неба, ручаіну.
А якую фарбу
Воблачку пакіну?
Я вясну малюю,
Але сам бядую.
Як падаць мне песні
Жаўранкаў у высі?
Як падаць мне пахі
Траў, што разрасліся?
Як намаляваць мне,
Што спявае вецер?
Можа, ў вас ёсць фарбы?
Дайце мне іх, дзеці.
Грыбнік
— Дзе ж ты быў? Скажы, Алесь.
— Па грыбы хадзіў я ў лес.
— Што ж ты не набраў грыбоў —
Маслякоў, баравікоў?
Памаўчаў Алесь з хвіліну:
— Я вавёркам іх пакінуў.