Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Натчына сонца

Няма галасоў

Натчына сонца
У ранку ў акенца
Сонца зірнула,
Лягло на люстэрцы
І ціха заснула.
Прачнулася Ната,
Шчабеча, смяеца:
-Ой мама, ой тата,
Зірніце на шкельца.
Схапіла люстэрка,
А сонца наўцекі,

Прамянечак

Няма галасоў

Прамянечак
Прамянечак сонца чысты
Мне спусціўся на шчаку,
Твар мой стаў аж залацісты,
На яго кладу руку.
Ад цяпла мне стала легка,
Вельмі хороша ў душы,
Крыху я прыплюшчу вока,
Пяляжу тут у цішы.