Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Кацяня.

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 4.5 (11 галасы)

Скудлачаны коцік
сядзеў у маркоце -
ні дому, ні ежы, ні гаспадара.
Надзея адзіная -
дзірка ў плоце,
каб можна было ўцякаць са двара,
калі зноў забрэша
мясцовы сабака

Крынічка.

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 4.3 (6 галасы)

Сярод травы ў гаі бяжыць
Званлівая крынічка,
Цурочкам льецца и дрыжыць
Празрыстая вадзічка.

Бадзёрыць вільгаццю зямлю
На радасць зёлкам, кветкам
І стала рэчкай караблю,
Што выпусцілі дзеткі.

Янка і санкі.

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 4.1 (7 галасы)

Верш для дзетак.

Белабрысаму Іванку
Падарылі ўчора санкі.
Рад Іванка падарунку,
Не патрэбны і ласункі,
Бо цалюткі дзень з гары,
Ліха носіцца ў двары…
Мо забыўся ён пра школу
І таму такі вясёлы?

Ноч.

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

У фіялетавай папоне
Ноч сядзіць на чорным троне,
Незвычайная паненка,
У срэбных зорачках сукенка.
Косы колеру вароны,
Маладзік на іх - карона.
Погляд сумны і суровы
Хмурыць зрэдку хмары-бровы.

Зімародак.

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)

(З серыі "Птушкі Беларусі")

На галінцы каля лодак,
Прымасціўся зімародак.
Птушка гэта - рыбалоў
Рыбу ловіць - будзь здароў!
У абрывах гнёзды ладзіць,
У норках… Спаць туды залазіць.

Канарэечны ўюрок.

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

(З серыі "Птушкі Беларусі")

Завітаў да нас ў садок
Канарэечны ўюрок.
У жоўтым сонечным адзенні
Юрка скача па бярвенні,
А затым давай спяваць,
У яго песні сум чуваць,
Раздаецца скрып наўкола,

Чорны дзяцел або Жаўна.

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Хто там стукае так спраўна?
Чорны дзяцел, або жаўна,
Лечыць елачки и сосны,
Каб шумеў наш лес дзівосны.
Не! Не ў белым ён халаце,
А ў чорным фраку, браце,
І замест чапца - барэт

Удот.

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

(З серыі "Птушкі Беларусі")

На галлі сядзіць удот,
Выглядае, дзе памёт?
Насякомых ён там знойдзе,
Весялей і праца пойдзе,
Бо без ежы толькі сум,
У галаве ўсялякі тлум...
А пакуль, чубок, як веер,

Чаму крычыць варона?

Няма галасоў

На самой вярхушцы клёна
Моцна каркае варона...
- Сціхні, чорная нахалка!
Перабіла крыкі галка.
- Ты чаго крычыш, дарэчы,
Напужала сваім крэчам,
Разбудзіла птушанятаў
Кыш! Ляці да свае хаты!

На канікулы…

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

(вершык для дзяцей)

На канікулы з матуляй
Унукі ездзяць да бабулі,
У вёсцы хораша ўлетку -
Грушы, яблыні і кветкі.

Зранку - пухныя аладкі
І прысмакі - ўсе на градках -
Боб, цыбуля і салат,

Авадзень.

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)

(Вершык для дзетак)
1
Каля рэчкі - авадзень
Без яды, цалюткі дзень,
Бзыкаціць у траве ад злосці -
Не паклікаў ніхто ў госці.
2
Глядзь, на пашы, каля рова,
Мірна пасвяцца каровы...