Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Зімовы Дуб

Няма галасоў

Ідзе лесам Лістапад, лісце сыплецца, як град, сякуць дажджы касыя, шумяць вятрыскі злыя... Дрэвы нізка кланяюцца Лістападу, сцелюць да яго ног пажоўклае лісце. Адляцелі ў вырай птушкі, звяры пахаваліся ў зацішак, апусцелі палі.

Верасень

Няма галасоў

Месяц Верасень багаты — у яго залатыя шаты. Ходзіць ён па зямлі і дорыць ёй свае багацці.
Зайшоў Верасень у сады цяністыя, атрос ігрушы залацістыя. Асыпаў з яблынь духмяныя антонаўкі, чырвоныя крамяныя малінаўкі, захінуў туманамі слівы сінія.
Выйшаў у поле, наставіў мяхоў бульбы, на лузе склаў у копы траву і падаўся ў лес.

Ліпень

Няма галасоў

Неяк раз запрасіла Вясна з заморскіх краёў да сябе ў госці пчаліны рой.
Прыляцелі пчолы да Вясны, спадабалася ім тут. Сады цвітуць, прыгожыя кветкі на лугах. Ёсць з чаго пчолам збіраць мёд. I яны збіралі нектар, пылок з кветак і за работаю не згледзелі, як Вясна адышла і прыйшло Лета.

Красавік

Няма галасоў

Ці ведаеце вы, чаму ў Красавіку так хораша і столькі красак?
Ды таму, што Красавік — мастак.
Быў час, калі Красавік самы першы раз прыйшоў на зямлю. I не спадабалася яму пасля зімы пажоўклая трава, шэрае неба, чорная зямля... I рашыў ён усё-ўсё перафарбаваць.