Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

У зайчыка лапкі

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 3 (1 голас)

У зайчыка лапкі,
А ў мяне ножкі.
Зайчык сабе — скок-скок,
А я сабе — туп-туп.
Зайчык бег да лесу,
Я ішла дадому.
Зайчык сабе — скок-скок,
А я сабе — туп-туп!

Коцік прачынаецца

Няма галасоў

Коцік прачынаецца —
Лапкамі ўмываецца.
Кветка прачынаецца —
Росамі ўмываецца.
Ну, а мы з сястрычкаю
Мыемся вадзічкаю.