Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Развітанне

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)

Бывай,
Бывай,
Дзіцячы сад!
Ужо нас
Кліча школа.
З нас сёння кожны
Вельмі рад
I трошкі —
Невясёлы.

Бо развітацца
Нам пара.
Час
Хутка пралятае.
Няхай
Другая дзетвара
Без нас тут
Падрастае.

А вам —
Пашана і любоў
I дзякуй вам
Таксама,
Усім,
Хто гэтулькі гадоў
Расцілі нас,
Як мамы!