Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Славіны чаравікі

Няма галасоў

Чаравікі ў нашай Славы —
Адзін левы, другі правы.
Справа — левы,
Злева — правы,
Скажы, Слава,
У чым справа?
— Тут маёй няма віны:
Паспрачаліся яны.

Матылёчкі-матылі

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

— Матылёчкі-матылі,
Дзе ляталі, дзе былі?

— Мы ляталі па лугах,
Начавалі на палях.

— Матылёчкі-матылі,
Што вы елі, што пілі?

— Быў на кветачцы мядок,
На траве салодкі сок.

Коцікі

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)

На вярбе галінкі,
На галінцы — коцікі,
Жоўценькія спінкі,
Жоўценькія хвосцікі.

Жук

Няма галасоў

Цераз тын, цераз плот
Жук ляціць у агарод
I гудзе, як самалёт.
Ну і жук!
Ну і гук!