Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Як зроблены цацкі?

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 1.5 (2 галасоў)

У Дзяніскі сёння свята —
Цацак дзед прынёс багата:
Верталёцік, самаходку
I пластмасавую лодку,
Матаролер і машыну
З размалёванай кабінай.
Рад Дзяніска, вельмі рад,
Ён паставіў цацкі ў рад.
Перш узяўся за машыну —
Адвінціў ураз кабіну,
Потым колы паздымаў.
Верталёцік паламаў.
Разабраў надзіва скора
Самаходку, матаролер.
Дзед ўбачыў, забубніў:
— Што ты з цацкамі зрабіў?