Жывы голас
Паўлік сёння ўпершыню пайшоў з татам і мамай па ягады. Хораша ў лесе! Паветра чыстае, пахне хвояй. На розныя галасы заліваюцца птушкі. Паўлік ідзе наперадзе, пазірае па баках, любуецца лясным хараством, прыглядаецца да кожнага кусціка. Убачыў чырвоную ягадку, зарадаваўся і гукнуў:
— Мама! Ягадка!