Сем мастакоў
У адным горадзе жылі-былі сем мастакоў. Горад, у якім яны жылі, быў вельмі змрочны. Таму што над ім віселі шэрыя хмары. I ад іх на ўвесь горад падаў шэры цень. З-за хмараў не было відаць аранжавага сонца. Не было відаць зялёнай лістоты. Не было відаць блакітных нябёсаў. I ўсё, што малявалі мастакі, было шэрае і не прыгожае. Яны ж думалі, што неба можа бьщь толькі шарага колеру.