Кураняты
За хатай,
Ля каты
Ходзяць
Кураняты —
Круглыя,
Як мячыкі,
Быццам адуванчыкі.
Мяккія,
Бялявыя,
Жвавыя,
Рухавыя.
Вецер дзьме,
Гайсае,
Іх не атрасае.
На падворку матчыным
Цвіркочуць адуванчыкі.
Вожык
Бяжыць вожык —
Тупу-туп!
Сам калючы,
Востры зуб.
— Вожык, вожык,
Ты куды?
Ад якой бяжыш
Бяды?
Вожык лапкамі
Туп-туп!
Вожык вочкамі
Луп-луп!
Навакол
Пануе ціш.
Чуе вожык —
У лісці мыш.
Ён да лісця
Тапу-тап!
I лапкаю мышку —
Цап!