Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Яечка

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

— Куд-кудак!.. Куд-кудак!..
Я знясла яйцо з кулак, —
Узняла Чубатка крык.
— Так, так, так!.. — сказаў Індык.
Ім карова з стойла: — М-му!..
А каму?
I авечка,
Як пачула пра яечка,
Забляяла: — Ме-ме-ме!..
Можа, мне?
Гусак крыкнуў:
— Ого-го!..
Захацела ты чаго!
Тут прыйшла якраз Марынка,
Невялічкая дзяўчынка:
— Яйка курачка знясла!..
I сабе яго ўзяла.

Сняжок

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 4.8 (6 галасы)

Закружыліся сняжынкі,
Ну, нібыта матылькі,
Надзя — шустрая дзяўчынка —
Ловіць іх у дзве рукі.
А ў самой сняжок
На вейках,
На плячах,
На каўняры —
Нібы гэта не Надзейка,
А снягурка на двары.