Я сама
— Хадзі, будзем апранацца...
— Я сама! Я сама!
— Хадзі, будзем умывацца...
— Я сама! Я сама!
— Дык хадзі хоць прычашу я...
— Я сама! Я сама!
Вось умеліца якая
Наша Танечка малая!
Восенню ў садзе
На галіне тонкай
Яблыкі вісяць.
I гадае хлопчык:
— Як жа іх дастаць?
Выручыў малога
Вецер палявы,
Страсянуў галіну
I гукнуў:
— Лаві!..
Адмарозіў лапкі
Коцік басаногі
Па сняжку гуляў,
Адмарозіў лапкі
I заплакаў: — Мяў...
Што за дзіва гэта?
Трэба бегчы ў дом:
Снег такі халодны,
А пячэ агнём...